Удзельнік іспытаў павінен прыбыць у пункт правядзення ЦТ загадзя. Пры
сабе трэба мець пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт,
ID-картка (пластыкавая смарт-картка), пасведчанне на права жыхарства ў
Беларусі, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты
(крадзяжу) дакумента, што засведчвае асобу), ручку (гелевую або
капілярную) з чарніламі чорнага колеру.