Спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 76 кг, у якой выступае беларуска, праводзіліся ў фармаце кругавога турніру з удзелам пяці дзяўчат.
Напярэдадні наша спартсменка атрымала перамогі над Гульмарал Еркебаевай з Казахстана (5:0), Жынгру Сан з Кітая (10:1) і Надзірай Юлдашавай з Узбекістана (12:2), а сёння нанесла паражэнне расіянцы Кацярыне Букінай (8:6) і стала ўладальніцай золата.