Паводле даных выдання Israel Hayom, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін
Нетаньяху на пасяджэнні вузкага кабміна па пытаннях бяспекі 16 чэрвеня
заявіў, што стварэнне надзвычайнага ваеннага кабміна "было часткай
кааліцыйнага пагаднення з Ганцам па яго (Ганца. - Заўвага БЕЛТА)
просьбе". "Пасля сыходу Ганца такога форуму больш не будзе", - дадаў ён.