Канцлагер "Бяроза-Картузская" лічыцца адным з самых жудасных канцлагераў
ХХ стагоддзя. Ён дзейнічаў з 1934 па верасень 1939 года. У ім былі
заключаны і зазналі катаванні тысячы палонных з Заходняй Беларусі,
Заходняй Украіны і цэнтральнай часткі Польшчы, якія выказвалі сваю
нязгоду з польскай уладай.