З такой просьбай да кіраўніка дзяржавы звярнуўся старшыня Мінскага
аблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён далажыў, што цяпер на
сельгаспрадпрыемствах сталічнага рэгіёна эксплуатуецца больш за 25 тыс.
адзінак самаходнай і прычапной тэхнікі. На гарантыйным абслугоўванні
знаходзіцца 1302 адзінкі, або 5 працэнтаў.