Бібліятэкі Беларусі 19 красавіка ў 19.00 адкрыюць дзверы бібліяночы. Для
дзяцей і дарослых падрыхтаваны тэматычныя пляцоўкі, лекцыі,
майстар-класы, экскурсіі, гульні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і
іншыя забавы, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.