"Я хацела б сказаць аб папярэднім, сёмым скліканні. Я сама была
дэпутатам гэтага склікання, цяпер ужо выбрана ў новае. Трэба сказаць,
што сёмае скліканне працавала ў вельмі няпросты час. Спачатку кавід,
потым жнівень 2020 года. Потым была прынята Канстытуцыя, і трэба было
вельмі хутка прыняць шмат законаў у развіццё новай Канстытуцыі", -
сказала Марына Лянчэўская.