Палёт беларускага касманаўта першапачаткова задумваўся і рэалізуецца як
палёт з навукова-даследчымі мэтамі. Распрацавана НАН Беларусі пры ўдзеле
РАН і зацверджана "Раскосмасам" навуковая праграма палёту. У яе
ўваходзіць сем эксперыментаў, з іх пяць навукова-даследчых і два
адукацыйныя.