23 сакавіка для педагогаў, кіраўнікоў духавых аркестраў адбудзецца
навукова-практычная канферэнцыя "Прагрэсіўныя шляхі развіцця духавога
мастацтва". У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы,
семінар-практыкум, а таксама творчая лабараторыя з удзелам заслужанага
аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага духавога аркестра
"Віціны".