Прамая трансляцыя з горада Бялынічы Магілёўскай вобласці пачнецца на тэлеканале “Беларусь 3” у 12:00. Першымі за права выступіць на галоўнай сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2024” будуць змагацца дзеці. У 17:00 творчае спаборніцтва, якое пройдзе з удзелам папулярных артыстаў эстрады, працягнуць дарослыя.
Нагадаем, у заключны тур нацыянальнага адбору выйшлі 20 выканаўцаў – 10 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і столькі ж маладых вакалістаў ва ўзросце ад 18 да 31 года.