У Варшаве адбываецца марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?