Справу жанчыны разглядаў Берасцейскі абласны суд.
Artykuł Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Два гады калоніі агульнага рэжыму — такі тэрмін прысудзілі палітзняволенай Дар’і Лосік, перадае БЕЛТА. Менавіта столькі запрасіў і пракурор.
Справу жанчыны разглядаў Берасцейскі абласны суд. Дар’ю Лосік прызналі вінаватай у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.
На судзе жонка палітвязня Ігара Лосіка поўнасцю прызнала сваю віну і прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Аднак суд да гэтай просьбы не прыслухаўся. На судзе прысутнічалі бацькі Дар’і.
Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 года. Падставай стала інтэрв’ю, якое яна дала тэлеканалу „Белсат”, прызнанаму ў Беларусі „экстрэмісцкім фармаваннем”.
Artykuł Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.