Падчас выбуху на запраўцы Краўчук страціў нагу, стаў інвалідам. Яго сын Улад вымушаны быў пакінуць вучобу, каб дапамагаць сям'і.
Artykuł Аляксандр Краўчук: Суд ацаніў маральную шкоду, нанесеную майму сыну, у 400 даляраў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сын былога паспяховага прадпрымальніка з Кобрыні Аляксандра Краўчука – Улад патрабуе праз суд кампенсацыі маральнай шкоды ад віноўніка выбуху падчас запраўкі іх новай машыны яшчэ ў 2016 годзе. Бацька страціў нагу, стаў інвалідам, яго справа развалілася. А сам 17-гадовы Улад вымушаны быў пакінуць вучобу ў Варшаўскім ліцэі, паколькі не было чым плаціць, і пайшоў працаваць, каб дапамагаць сям´і.
Кажа Аляксандр Краўчук:
-Пасля той аварыі сын вельмі моцна гэта ўсё перажываў. У судовым іску была ўказана сума 10 тыс рублёў – гэта прыкладна 4 тыс. даляраў. Гэта тая сума, якую наш “гуманны суд” прысудзіў мне. А сыну за маральную шкоду прысудзілі адну тысячу рублёў – гэта 400 даляраў.
Паводле Аляксандра Краўчука, яго знаёмая ў Берасці за страту нагі ў аварыі атрымала праз суд 12000 долараў ад віноўніка аварыі. Ён лічыць, што і Кобрынскі раённы суд, і Берасцейскі абласны па сутнасці сталі на бок злачынцы. А іх з сынам маральную шкоду ацанілі так нізка з-за іхнай грамадзянскай пазіцыі, якая не супадае з афіцыйнай.
Artykuł Аляксандр Краўчук: Суд ацаніў маральную шкоду, нанесеную майму сыну, у 400 даляраў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.