Група экспэртаў Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) зьбярэцца для ацэнкі вакцыны, вырабленай амэрыканскай кампаніяй Pfizer і яе нямецкім партнэрам BioNTech, у панядзелак, 21 сьнежня. Раней паведамлялася, што сустрэча можа адбыцца не раней за 29 сьнежня.