Сусьветнавядомы рэжысэр, ураджэнец Беларусі Сяргей Лазьніца ў інтэрвію Свабодзе — пра тое, чаму ня лічыць беларускі пратэст мірнай рэвалюцыяй; чаму раіць усім перачытаць аповесьць Алеся Адамовіча «Карнікі»; якая будзе будучыня ў Лукашэнкі і чаму катаваньні — гэта ня ўнутраная справа Беларусі.