Па ўсім Менску 22 лістапада зьбіраліся групы і калёны пратэстоўцаў. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, забойствы і катаваньні.