У паядынку 1/32 фіналу беларуска, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла расейку Дар'ю Касаткіну (71-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:6 (8:6), 6:0.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі.
У паядынку 1/32 фіналу беларуска, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла расейку Дар’ю Касаткіну (71-ы нумар рэйтынгу WTA) – 7:6 (8:6), 6:0. У першым раўндзе Арына Сабаленка ўпэўнена перайграла амерыканку Джэсіку Пегулу. У 1/16 фіналу беларуска згуляе з пераможцай матчу паміж японкай Нао Хібіна (84) і Унс Джабір з Туніса (35).
Беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін падпісаў кантракт з „Флінт Файрбёрдз”
Беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін падпісаў кантракт з „Флінт Файрбёрдз”, які выступае ў OHL. „Ён высока цэніцца ў Беларусі і з’яўляецца адным з лепшых абаронцаў Беларусі. Кузьмін упішацца ў нашу праграму развіцця”, – як перадае belarushockey.com адзначыў генеральны менеджэр „Флінта” Барклі Брэнч. У гэтым сезоне экстралігі „А” 17-гадовы гулец абароны набраў 1 (0+1) ачко ў 7 гульнях за „Дынама-Маладзечна”, пры паказчыку карыснасці -1. Кузьміна выбралі пад 46-м нумарам на імпарт-драфце CHL.
Абаронца „юніёркі” Максім Глінскі ўсталяваў рэкорд чэмпіянатаў Беларусі
У матчы экстралігі „Б” паміж „Лідай” і зборнай U-18 (5:6 Б), які адбыўся ў сераду, першую шайбу ў кар’еры ў дарослай лізе закінуў абаронца Максім Глінскі. Хакеіст „юніёркі” ўзначаліў рэйтынг самых маладых абаронцаў, якія здолелі вызначыцца ў чэмпіянатах Беларусі. Глінскі закінуў на 29-й хвіліне матчу ва ўзросце 16 гадоў, 1 месяца і 4 дзён – будучы ўсяго на шэсць дзён маладзей, чым папярэдні рэкардсмен Мікіта Парфянюк.
БФГ правядзе пасяджэнне, на якім будзе разглядацца пытанне аб зняцці „Віцязя” з чэмпіянату
1 кастрычніка ў офісе Беларускай федэрацыі гандбола адбудзецца пасяджэнне, на якім будзе разглядацца пытанне аб зняцці „Віцязя” з чэмпіянату. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com. 30 верасня „Віцязь” адмовіўся выходзіць на матч супраць „Машэкі” з-за затрымання баскетбалісткі Алены Леўчанкі. У клубе патлумачылі, што арышт Леўчанкі яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі. Камандзе была залічана тэхнічная параза. У федэрацыі інфармацыю не каментуюць. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.
Берасцейскае „Дынама” згуляе з „Лудагорцам” за выхад у групавую стадыю Лігі Еўропы
Футбалісты берасцейскага „Дынама” сёння правядуць матч раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы з балгарскім „Лудагорцам”. Пераможца згуляе ў групавой стадыі, каманда, якая прайграе, завершыць еўракубкавы сезон. Сустрэчу, якая пачнецца ў 21.00 на полі менскага стадыёна „Дынама”, будзе судзіць брыгада славенскіх арбітраў, якую ўзначаліць Слаўка Вінчыч.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Jimmie48 tennis photography