З дзвюх гадзін ночы ў кватэру маці журналісткі Марыі Булавінскай спрабуе трапіць міліцыя. Булавінская знаходзіцца ў кватэры са сваім мужам, таксама журналістам Сяргеем Ляпіным.
Як паведаміла БелаПАН журналістка, супрацоўнікі міліцыі ўначы пачалі грукаць у дзверы кватэры, затым адключылі электрычнасць. Прычын трапіць у жылое памяшканне міліцыянеры не называлі.
Яны хадзілі і апытвалі суседзяў. Цяпер яны заявілі сястры Булавінскай, што міліцыя шукае ўкрадзены ровар. З раніцы міліцыянеры пачалі стукаць у дзверы.
belapan.by