Адміністрацыя Дональда Трампа прыпыніла разгляд усіх іміграцыйных запытаў ад грамадзян 19 краін пасьля страляніны па двух вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі ў некалькіх кварталах ад Белага дома ў Вашынгтоне. Пра гэта гаворыцца ў мэмарандуме Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS).