Беларускі рок-гурт N.R.M. выдаў свой апошні альбом «.» («Кропка»), які стаў сымбалічным завяршэньнем доўгай і яскравай гісторыі калектыву. Альбом уключае дзевяць песьняў і быў нядаўна прэзэнтаваны на канцэртах у Вільні і Варшаве, якія сталі для гурта апошнімі ў гісторыі.