Кіруючая партыя «Грузінская мара» падала канстытуцыйную скаргу з патрабаваньнем прызнаць неканстытуцыйнымі тры найбуйнейшыя апазыцыйныя партыі: «Адзіны нацыянальны рух», «Кааліцыю за перамены» і «Моцную Грузію — Лело». Пра гэта паведаміў сьпікер грузінскага парлямэнту Шалва Папуашвілі.