У ноч на сераду 22 кастрычніка Літва часова прыпыняла рух на мяжы зь Беларусьсю, спынялася праца віленскага аэрапорту. Раніцай рух аднавіўся. Беларусы занепакоеныя: праз правакацыі з мэтэазондамі з кантрабанднымі цыгрэтамі літоўцы могуць закрыць мяжу.