Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

“Беларусь 3” правядзе прамыя трансляцыі галоўных канцэртаў фестывалю “Маладзечна-2025”

13 і 14 чэрвеня пройдзе XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025». Пачуць кампазіцыі айчынных аўтараў і лірыку сапраўдных майстроў слова змогуць і тэлегледачы. У фестывальныя дні «Беларусь 3» прапануе аператыўныя выпускі культурных навін і прамыя трансляцыі асноўных канцэртных праграм з Маладзечна.

 

Творчая каманда сацыякультурнага тэлеканала разам з жыхарамі і гасцямі Маладзечна акунецца ў атмасферу фестывалю беларускай песні і паэзіі. Так, карэспандэнты “Навін культуры” сустрэнуцца з удзельнікамі і арганізатарамі свята, наведаюць шматлікія тэматычныя пляцоўкі і мерапрыемствы музычна-паэтычнага форуму і падзеляцца інфармацыяй ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3”.

 

13 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2025”. Традыцыйна, у канцэртнай праграме прымуць удзел вядомыя беларускія артысты і калектывы, а ўсе выступленні будзе суправаджаць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга”. Прамую трансляцыю канцэрта-адкрыцця пакажа канал “Беларусь 3” 13 чэрвеня ў 21:00.

 

14 чэрвеня ў 11:30 і 17:00 на тэлеканале – прамыя трансляцыі II і III тураў рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна-2025” са сцэны Палаца культуры.

Завершыцца фестываль беларускай песні і паэзіі 14 чэрвеня гала-канцэртам і ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Прамую трансляцыю са сцэны Летняга амфітэатра будзе весці тэлеканал “Беларусь 3”. Пачатак трансляцыі ў 21:00.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus