Сацыяльныя праблемы, якія пэрыядычна ўзьнікаюць, прадукуюцца самімі ўладамі. Яны зьяўляюцца непазьбежным вынікам неэфэктыўнай сацыяльнай мадэлі, пабочнымі наступствамі рэпрэсіўнай палітыкі, адсутнасьці зваротнай сувязі з грамадзтвам. Гэта вядзе да таго, што ўлады непазьбежна падстаўляюцца.