У Кіеве ў выніку расейскага ракетнага ўдару пашкоджаныя будынкі амбасадаў Альбаніі, Аргентыны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі. Пра гэта МЗС Украіны паведаміў «Настоящему времени». Апроч будынкаў, пацярпелі аўтамабілі дыпляматычных місій.