Ілан Маск стаў першым чалавекам у сьвеце, чыё багацьце перавысіла 400 мільярдаў даляраў, перадае Bloomberg.
Паводле агенцтва, каталізатарам росту багацьця бізнэсоўца стаў інсайдэрскі продаж акцый SpaceX, у выніку чаго чысты капітал Маска павялічыўся прыкладна на 50 мільярдаў даляраў, перавысіўшы 439 мільярдаў.
У сераду SpaceX і яе фундатары дамовіліся аб куплі акцый на суму 1,25 мільярда даляраў у супрацоўнікаў і іншых уладальнікаў кампаніі. Агульны кошт кампаніі ў выніку ўгоды...