Партал TasteAtlas абнавіў свой штогадовы каталёг-рэйтынг найлепшых кухняў сьвету. Беларусь у спісе таксама ёсьць, хаця і далёка не на першай пазыцыі, заўважыла выданьне Blizko.by.
Сёлетні рэйтынг заснаваны на 477 287 ацэнках-водгуках на 15 478 страў сьвету. За сваю краіну галасаваць нельга. Агулам у сьпіс патрапілі 100 краін.
На першым месцы ў рэйтынгу сёлета аказалася Грэцыя зь сярэднім балам ацэнкі 4,6. Яна пасунула на другое месца Італію, якая ў мінулым годзе была лідэрам з...