Свабода расказвае, як дзяржава ўцягвае дзяцей і моладзь у прэзыдэнцкую выбарчую кампанію, навошта гэта патрэбна і як такія дзеяньні ўплываюць на маладое пакаленьне.
Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія сёлета ў Беларусі закранае ня толькі на дарослых людзей. Ідэолягі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах таксама дзяцей і моладзь. Школьнікаў вучаць, што нельга фатаграфаваць бюлетэні, прапануюць скласьці агітацыйную ўлётку і даведацца сэнс лёзунгу «Галасуй, інакш прайграеш». Дзяцей у садках зьбіраюць на...