Прадстаўнікі МУС Беларусі і Ўзбэкістану абмеркавалі магчымасьці пашырэньня супрацоўніцтва — у тым ліку ў справе выдачы грамадзян, якія знаходзяцца ў вышуку, паведамляе МУС Беларусі.
Падчас паседжаньня беларуска-ўзбэцкай міжведамаснай каардынацыйнай працоўнай групы МУС дзьвюх краін, якое прайшло 5 лістапада ў Горадні, гаворка ішла пра абмен апэратыўнай інфармацыяй пра злачынствы і грамадзян, якія ўцяклі ад крымінальнага перасьледу, зьніклых бязь вестак, каналы наркатрафіку, а таксама пра...