У офісах амэрыканскага стрымінгавага сэрвісу Netflix у Амстэрдаме і Парыжы прайшлі ператрусы ў справе аб падатковым махлярстве, паведамляюць Reuters і ВВС са спасылкай на крыніцу ў францускай судовай сыстэме.
Паводле зьвестак выданьня, папярэдняе расьсьледаваньне ў Францыі вядзе Нацыянальная фінансавая пракуратура (PNF), яно пачалося яшчэ ў лістападзе 2022 году. Reuters адзначае, што папярэдняе расьсьледаваньне не абавязкова мяркуе пад сабой прад’яўленьні крымінальных абвінавачаньняў і...