Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На “Беларусь 3” пакажуць дакументальна-хранікальны фільм “Біяграфія маёй рэспублікі”

У рамках эфірных акцый, прымеркаваных да векавога юбілею беларускага кінематографа, “Беларусь 3” працягвае знаёміць гледачоў са здабыткамі залатога фонду Белтэлерадыёкампаніі. Так, на тыдні з 27 мая сацыякультурны тэлеканал пакажа 6-серыйны дакументальна-хранікальны фільм “Біяграфія маёй рэспублікі”.

 

У аснове стужкі “Біяграфія маёй рэспублікі” (1968, рэжысёры – І. Рудамётаў, В. Карпілаў, І. Вейняровіч, У. Станкевіч, А. Ястрабаў) – унікальныя дакументальныя кадры, якія аўтарам давялося збіраць у беларускіх і расійскіх архівах, а таксама рэдкія кадры значных падзей, зафіксаваныя рэжысёрамі Беларускага тэлебачання. Фільм, створаны да 50-годдзя БССР, падрабязна распавядае пра гісторыю развіцця краіны і дасягненні народа ў розных сферах.

 

Відэастужка з фільмам “Біяграфія маёй рэспублікі” захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. Літаральна нядаўна спецыялісты галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі пачалі працу па аблічбоўванню фільма.

 

– У працэсе аблічбоўвання кінастужкі 1968 года і пры апрацоўцы дадзенага матэрыялу, безумоўна, узнікае шэраг праблем. Таму над рэстаўрацыяй адной серыі інжынер працуе з вялікай канцэнтрацыяй увагі не менш за 4 дні, – адзначае галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў Ала Вярэніч.

 

Стужка існуе ў двух моўных варыянтах – беларускім і рускім. І, як паказала практыка, гэта стала добрым падспор’ем у працэсе аблічбоўвання і ўзнаўлення.

 

– Варыянт на беларускай мове якасна горшы, таму патрабуе больш працяглага рабочага працэсу з параметрамі гуку і відэавыявы, – патлумачыла Ала Вярэніч.

 

У тэлегледачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з абодвума варыянтамі дакументальна-хранікальнай стужкі. Так, на тыдні з 27 мая “Беларусь 3” у рамках рэтраспектыўнага паказу прапануе ўсе серыі фільма “Біяграфія маёй рэспублікі” з агучкай на рускай мове.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus