Апрача Вугоршчыны, як піша прэстыжнае выданьне, супраць прыняцьця 11-га пакета санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі выказваецца Грэцыя. Атэны нібыта патрабуюць вывесьці шэраг сваіх кампаній са сьпіса арганізацый, на якія могуць быць накладзеныя новыя абмежаваньні.