Лаўрэат Нобелеўкай прэміі Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў.
Пра гэта распавяла яго жонка Наталля Пінчук:
– У нас лісты адназначна да Алеся не даходзяць, адкуль бы яны не дасылаліся, з Беларусі ці з замежжа. Што тычыцца пасылак, то тут сітуацыя даволі аптымістычная. З Беларусі, як правіла, мы адсылаем гэтыя бандэролі. Ёсць своеасаблівы ліст, гэта своеасаблівы знак вязню пра тое, што пра яго памятаюць. Гэта зноў жа падтрымлівае іх у зняволенні. Ёсць прыклады, ёсць чалавек, які пасылаў пасылку з Польшчы і гэта пасылка дайшла.
Таксама Наталля Пінчук зазначыла, што кнігі перадаць палітвязням цяпер немагчыма. Але за кратамі маецца бібліятэка. „Літаратурны збор там някепскі: інтэлігентныя людзі часта там бываюць”, – дадала жонка праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Лаўрэат Нобелеўкай прэміі Алесь Бяляцкі цяпер не а pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.