Вайна абвастрае стаўленьне людзей да ня самых гарачых раней тэмаў — такіх як спорт. Многія больш рэзка і пасьлядоўна выбіраюць прыярытэты ў каштоўнасьцях. Стаўленьне да вайны, выказанае (ці ня выказанае) вядомымі спартоўцамі, становіцца важнейшым за пункты, сэты і перамогі.