14 лютага адзначаецца сьвята закаханых, ці Дзень сьвятога Валянціна. У мінулыя гады ў беларускіх школах і ВНУ да гэтай даты ладзіліся розныя імпрэзы. Дзеці малявалі і дарылі адзін аднаму валянцінкі. Сёлета як мінімум у частцы школ сьвяткаваньня ня будзе.