Яго абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Artykuł Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Гарадзенскім абласным судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
Яго абвінавацілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ілля Собалеў разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Пад вартай Яўген утрымліваецца восем месяцаў. Яшчэ да суда КДБ унёс яго ў спіс „асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Нагадаем, лекара затрымалі 9 чэрвеня 2022 года. У той дзень сілавікі ўварваліся да яго на працу, аднак на працоўным месцы яго не аказалася, бо мужчына быў на абедзе. Пасля гэтага мужчыну затрымалі дома, папярэдне перавярнуўшы ўсю кватэру.
Artykuł Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.