Прадстаўнікі ініцыятывы „Паспалітае рушэнне” і ініцыятыва беларускіх нацыяналістаў „РУХ” заключылі дамову пра партнёрства ў справе вайсковай падрыхтоўкі, а таксама праектах у грамадска-палітычнай і культурніцкай сферах.
Падрабязней пра сумесную дамоўленасць распавёў прадстаўнік „РУХу” з пазыўным „Ваўкалак”:
– У нас вельмі падобныя ідэалагічныя прынцыпы, пазіцыі двух нашых арганізацый – гэта менавіта здаровая форма беларускага нацыяналізму, нацыянальныя каштоўнасці, ідэалы. „Паспалітае рушэнне” і „РУХ” ставяць сваімі мэтамі вызваленне і дэакупацыя Беларусі ў будучым, таму ў нас падобныя пазіцыі, на гэтым грунце мы і сышліся.
Каб далучыцца да „Паспалітага рушэнне” і „РУХу” можна зайсці на сайт rushennie.org, ці адшукаць ініцыятывы ў тэлеграме. Кандыдаты мусяць запоўніць анкету і прайсці верыфікацыю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Паспалітае рушэнне” і „РУХ” заключылі дамову пра супрацу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.