Цэнтр новых ідэй прадставіў вынікі новага даследавання «Рэйтынг беларускіх гарадоў 2022».
Прычыну, па якой каманда адмовілася ўлічваць турыстычную прывабнасць пра аналізе 40 самых вялікіх гарадоў Беларусі, патлумачыў малодшы даследчык Цэнтра новых ідэй Аляксандр Аўтушка–Сікорскі:
– Па-першае ў нас знік адзін з важных паказчыкаў – гэта колькасць жылля на букінгу, які пасля пачатку вайны з Украінай больш не працуе з Беларуссю. Беларусь ператварылася ў «Тэра Інкогніта» для замежнікаў з улікам таго, што многія пасольствы пускалі рэкамендацыі не наведваць Беларусь з улікам палітычнай сітуацыі. Турыстаў па «бязвізе» мы лічым хутчэй «чаўнакамі», якія прыязджаюць за таннымі пакупкамі, бензінам і г.д.
Паводле вынікаў даследавання Цэнтра Новых Ідэй, у Беларусі гарады застаюцца асноўнымі драйверамі развіцця, месцамі грамадскага жыцця, дзе па ўсім паказнікамі лідзіруе Менск. Акрамя гэтага даследчыкі зафіксавалі паўсюднае зніжэнне долі гарадскога насельніцтва ў пенсійным узросце, што выступае ўскосным паказнікам уплыву эпідэміі кавіда на беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рэйтынг беларускіх гарадоў: Менск – ва ўсім лідар, крах турызму і анамальнае маладзенне жыхароў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.