У суботу, 5 лістапада, у Лідзе памёр паэт і журналіст Тадэвуш Чарнавус. Яму было 68 гадоў.
Вершы Тадэвуш Чарнавус пачаў пісаць тады, калі вучыўся ў БДУ і прымаў актыўны ўдзел у студэнцкім універсітэцкім літаб’яднанні “Узлёт”, якім кіраваў прафесар Алег Лойка. Тры яго вершы былі апублікаваныя ў зборніку “узлётаўцаў” “Вёсны” (Менск, 1977). Тады юны паэт пісаў:
Сонца выбегла на палеткі,
Заглядзелася ў люстра рэк.
І смяюцца, смяюцца кветкі.
Хоць кароткі ў кветак век.
Кароткі век пражыў і Тадэвуш Чарнавус. Ён быў шчырым беларусам, патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, улюбёным у роднае слова. Шмат друкаваўся, пісаў вершы, нарысы, артыкулы на самыя розныя тэмы. Нізкі яго вершаў публікаваліся ў літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў” і ў іншых беларускіх выданнях.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Лідзе памёр былы “узлётавец”, паэт Тадэвуш Чарнавус pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.