Палітычнага вязня, мастака Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Як паведамляе “Вясна”, адміністрацыя калоніі “Воўчыя норы” ініцыявала ўзмацненне рэжыму адбыцця пакарання Алесю Пушкіну і перавод яго ў турму.
Суд па замене рэжыму адбудзецца 11 лістапада ў судзе Івацэвіцкага раёна. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч, які нядаўна ўзмацніў пакаранне іншаму палітвязню – Сцяпану Латыпаву.
Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года. Яго прызналі вінаватым па двух крымінальных артыкулах: здзек з дзяржаўных сімвалаў і распальванне варожасці або варажнечы. І прысудзілі да пяці гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Artykuł Палітвязня Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.