Беларусы працягваюць змагацца за вольную дэмакратычную Беларусь, знаходзячыся за межамі краіны любымі даступнымі сродкамі.
Artykuł „Навінкі” ад Змітра Лупача і Ганны Федаронак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусы працягваюць змагацца за вольную дэмакратычную Беларусь, знаходзячыся за межамі краіны любымі даступнымі сродкамі.
Як гэта робяць стваральнікі сатырычнай праграмы «Навінкі» журналіст Зміцер Лупач і грамадская актывістка Ганна Федаронак:
-Мы зрабілі дзве-тры перадачы. Тады гэта называлася «Палата №6». І Ганна прапанавала, што яна можа сыграць такую лукашэнкаўскую бабульку.
-У мяне з’явілася ідэя – зрабіць такую бабу Галю Ябацьку. І якраз у той самы час Лукашэнка маскі не даваў насіць. І мы зрабілі гэты ролік. І тут я неяк глядзела навіны і ўбачыла атрады Пуціна. І з’явілася ідэя зрабіць такі самы «атрад бацькі». Пародыю на іх – лукашолкі.
Паводле Змітра і Ганны, тэмы для сатыры падкідваюцца з Беларусі з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх праграма на рускай мове набірала да мільёна праглядаў, на беларускай на «Нехта плюс» – менш. Зміцер і Ганна просяць падпісацца на беларускамоўны варыянт «Нехта плюс» і на праграму «Баба Галя руліць» у Цік-току.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Навінкі” ад Змітра Лупача і Ганны Федаронак pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.