“Праект арыентаваны на самарэалізацыю жанчын”, – падкрэслівае заснавальніца клубу Марыя Мароз.
Artykuł У Варшаве працягваюцца сустрэчы жаночага клубу “WomanPRO” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Тэмы, якія абмяркоўваюцца на сустрэчах, закранаюць розныя аспекты, сярод іх – бізнес, здароўе, б’юці-сфера.
“Праект арыентаваны на самарэалізацыю жанчын”, – падкрэслівае заснавальніца клубу Марыя Мароз і раскрывае галоўную параду, якую вынесла з семінараў:
-Не чакаць, а брацца і рабіць. Пра гэта вельмі шмат чую ад жанчын, якія дабіваюцца нечага. Яны і парады даюць падчас гэтых сустрэч. І ўсё часцей я чую: не чакайце, не зацягвайце, рабіце. Вось хочацца вам адкрыць бізнес, крыху праманіторылі, адкрывайце, спрабуйце. Трэба не чакаць, што заўтра, паслязаўтра настане нейкі спрыяльны дзень, і ўсё атрымаецца. Трэба рабіць наўпрост зараз.
Сёння ўвечары адбудзецца чарговая сустрэча, якая будзе прысвечаная механізмам прасоўвання бізнесу. Семінар бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя.
Таксама ў лістападзе ў рамках клубу плануецца абмеркаваць інтымныя пытанні і фінансавую пісьменнасць, а таксама як найбольш якасна кіраваць камандай.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве працягваюцца сустрэчы жаночага клубу “WomanPRO” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.