Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў нядзелю правёў тэлефонныя перамовы адразу з трыма кіраўнікамі абаронных ведамстваў краін NATO. Як паведамляе Міністэрства абароны Расеі, усім траім ён выказаў заклапочанасьць у сувязі з магчымым прымяненьнем Украінай так званай бруднай бомбы.