Добавить новость

На северо-востоке столицы по подозрению в хулиганстве сотрудники полиции задержали мигранта

Неделя финансовой грамотности пройдет на форуме-фестивале «Москва 2030»

Психолог Игонина посоветовала расставаться с работой на пенсии постепенно

Адвокат заявил, что подпись генерала Попова в документах подделали



World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Аляксей Арастовіч: «Беларусы знаходзяцца ў акупацыі, як і нашы на акупаваных тэрыторыях»

11 кастрычніка ў вячэрняй гутарцы з Маркам Фейгіным дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны шчыра і просталінейна выказаўся наконт свайго стаўлення да беларусаў ды тых, хто крытыкуе грамадзян нашай краіны ва Украіне. Прыводзім цытаты.

— Перамагла формула «усе беларусы — пі***сы». Яна перамагла, у гэтым сур’ёзная праблема, — канстатуе Аляксей Арастовіч. — Яна ўзяла верх, дзякуючы некаторым недальнабачным і не вельмі разумным крыкунам, частка з якіх, на жаль, была заахвочаная з некаторых вельмі высокіх палітычных колаў.

Вельмі выгадна зараз спекуляваць на «Уставай, краіна велізарная! Усіх ненавідзім, усіх пераможам». Вельмі неразумна паступілі ў дачыненні да беларусаў: калі з вашай тэрыторыі страляюць — вы ўсе нягоднікі, сволачы і гэтак далей. Гэтыя людзі не разумеюць і не хочуць разумець беларускую сітуацыю. Там нечалавечы рэжым, у чымсьці ён больш бесчалавечны, чым пуцінскі: больш жорсткі і больш эфектыўны.

Тузануцца там супраць — значыць, стаць мішэнню. Прычым не толькі ў сентыментальным значэнні, але і ў фізічным: чалавек можа знікнуць або прайсці праз катаванні.

Тысячы людзей прайшлі праз турмы, тысячы людзей і лёсаў скалечаныя. Краіна маленькая, КДБ кантралюе вельмі многае. І радасна падаць на расійскія Іскандэры і не даваць ім рухацца — не такая простая сітуацыя. І прычым доўжыцца яна ўжо больш за дваццаць гадоў. Больш, чым кіруе Пуцін.

Заўсёды лёгка ўставаць супраць дыктатара, які як Януковіч, праправіў два гады. А калі 22 гады «Януковіч», то гэта зусім іншая сітуацыя: і ментальная, і матэрыяльная, а ступень кантролю спецслужбаў нашмат вышэйшая.

Нашы думаюць, што мы такія героі. Дапусцім. Але я запэўніваю, што, калі б у нас Януковіч праправіў 22 гады, было б нашмат складаней быць героямі і падымаць Майдан, і пытанне, наколькі гэта было б магчыма ў прынцыпе.

Беларусы, якія знаходзяцца ва Украіне, напрыклад, полк Каліноўскага, дэманструюць экстраардынарныя баявыя якасці. Яны катаюць класную сучасную вайну, проста супер-хлопцы. Усім, хто кажа, што беларусы слабакі, я раю пайсці да хлопцаў з палка Каліноўскага.

Аднак рыторыка ў дачыненні да беларусаў, з майго пункту гледжання, абсалютна пачварная. І мы не змаглі вырашыць галоўную неабходную задачу: аддзяліць рэжым ад народа.

Прычым, што ў народа ёсць законна абраны прэзідэнт — Святлана Ціханоўская. Гэта значыць, нават ёсць фігура, ад якой можна аддзяляць. Але ў нас могуць і па Ціханоўскай прайсціся, асобныя прыдуркі могуць сказаць, што яна слабачка і гэтак далей.

Нагадаю, Беларусь не прызнала прэзідэнтам Лукашэнку ў 2020 годзе. Дапушчаны шэраг памылак, але выправіць іх яшчэ не позна.

Ад сябе асабіста магу сказаць, што я аддзяляю рэжым ад людзей. Людзі — гэта людзі, а людаеды — гэта людаеды. Таму беларусы застаюцца для мяне брацкім народам. Беларусы знаходзяцца ў закладніках, у значнай ступені яны акупаваныя пуцінскім рэжымам.

Ён абыходзіцца з імі практычна гэтак жа, як з нашымі людзьмі на акупаваных тэрыторыях.

Адзінае, што там няма масавых забойстваў. Але з масавым тэрорам там спраўляецца рэжым Лукашэнкі. Калі вы заклікаеце беларусаў да масавага паўстання, гэта ўсё роўна, што заклікаць нашых людзей на акупаваных тэрыторыях. Гэта значна складаней зрабіць, чым уяўляецца.

Не думайце, што Беларусь такая незалежная краіна: там усё шчыльна кантралюецца двума таварышамі. І тым не менш у найбольш актыўнай фазе барацьбы за Кіеў беларусы прымудраліся запусціць забеспячэнне цягнікамі не наўпрост на Гомель, а праз Берасцейскі палігон, што эканоміла нам некалькі дзён у барацьбе за Кіеў. Гэта быў вырашальны выйгрыш.

Невядома, якая доля выратаваных украінскіх жыццяў за кошт тых беларусаў, якія пашкодзілі чыгуначную сістэму. Гэтая доля вельмі вялікая. І гэта наша падзяка беларусам?

Паўтараю: беларусы знаходзяцца ў такой жа акупацыі, як нашы на акупаваных тэрыторыях. Вы ж не заклікаеце нашых да масавага паўстання, разумеючы, што гэта немагчыма для звычайнага чалавека, гэта могуць зрабіць толькі спецыяльна навучаныя людзі з дапамогай дзяржпадтрымкі, якую мы даем нашым партызанам. А ў Беларусі гэта пакуль яшчэ нявырашаная задача, ім яшчэ няма адкуль узяць гэтую падтрымку.

Пераклад Новы Час

Artykuł Аляксей Арастовіч: «Беларусы знаходзяцца ў акупацыі, як і нашы на акупаваных тэрыторыях» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Врач Николаева рассказала о вреде гречки

С грязными вещами и простынями: можно ли заразиться венерическими инфекциями в быту

Маршрут построен: Геленджик

«Лучше кувырок сделать, чем говорить»: Кучера ответил Родниной о жизни за МКАД

Музыкальные новости

Сергей Собянин: Обеспечим высокое качество медпомощи

Эксперт "Норникеля" перечислил условия для достижения независимости российской промышленности

Представители СЛД «Узловая» филиала «Московский» компании «ЛокоТех-Сервис» поощрены наградами Дорпрофжела

Возвращение блудного сибиряка: на ТНТ выходит продолжение комедии «Просто Михалыч» с Владимиром Епифанцевым

Новости России

Защитник ЦСКА Круговой: мне надо прибавлять в обороне один в один

Адвокат экс-полковника Захарченко сообщила о его запросе отправиться на СВО

TCBF в Москве

Ранний подъём и его влияние на здоровье: что говорит Станислав Кондрашов?

Экология в России и мире

Гастроэнтеролог Садыков объяснил, как длительное сидение влияет на ЖКТ

Муж Анастасии Заворотнюк внезапно заявил о болезни Татьяны Навки

Сырник, приготовленный  по классическому рецепту, признан идеальным – исследование

Dr. Bakers выпустил комикс, с помощью которого легко готовить сырники

Спорт в России и мире

Соболенко выиграла шестой «тысячник» в карьере

«Его должны были дисквалифицировать». Ник Кирьос недоволен решением по делу Синнера

Двумя сетами завершился финал Соболенко — Пегула в Цинциннати

Павлюченкова снялась с турнира WTA в Мексике из‑за травмы

Moscow.media

на берегах Акалаха

CorpSoft24 разработала версию Rewtas для Linux

В городском округе Домодедово проведена агитационно-разъяснительная работа с населением о сохранности имущества.

Жемчужина Владимирской области, Покрова на Нерли.











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Ефимов: городом назначен оператор для КРТ бывшей промзоны Хапиловка

Сергей Безруков поделился планами МГТ в новом театральном сезоне

Михаил Котюков провел первое заседание комиссии Госсовета по направлению «Технологическое лидерство»

В клипе «Любэ» ко Дню Государственного флага снялись Газманов, SHAMAN и другие артисты