20 жніўня ў Зэльве адбудзецца ўнікальная культурная падзея – традыцыйнае мясцовае свята «Ганненскі кірмаш». Ідэя праводзіць кірмаш зарадзілася яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі, калі ў Зэльве збіраліся купцы і рамеснікі з усёй Рэчы Паспалітай і еўрапейскіх краін.
У гэтым годзе ў рамках мерапрыемства пройдзе мноства арыгінальных конкурсаў, па выніках якіх будуць абраныя пераможцы ў наступных намінацыях: «лепшае афармленне балкона», «лепшы стылізаваны касцюм», «лепшыя фота- і відэасюжэт на тэму свята», «самы смачны каравай», «самы яркі падворак», «самая прыгожая конная павозка» і іншыя.
На выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўсе жадаючыя змогуць набыць арыгінальныя памятныя сувеніры. Калектывы аматарскай творчасці і вядомыя эстрадныя выканаўцы парадуюць публіку бліскучымі канцэртнымі нумарамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Зэльве адбудзецца Ганненскі кірмаш pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.