За мінулыя суткі 19 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне Непала і Індыі.
Падзеі адбываліся каля Белавежы, Мельніка, Дубіч Царкоўных і Пласкай. Як чытаем у паведамленні Памежнай службы, замежнікі перасякалі мяжу, у тым ліку, праз балоты рэк Правая Лясная і Ваўкушанка.
Учора і сёння раніцай на мяжы з Літвой таксама былі затрыманыя нелегалы і іх памагатыя.
Сёлета польскія памежнікі затрымалі ўжо 320 мігрантаў і 54 памагатых.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
Artykuł 19 нелегалаў спрабавалі праз раку дабрацца з Беларусі ў Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.