У Францыі завяршылася шматдзёнка „Тур дэ Франс”, у якой удзельнічалі жанчыны. Перамогу ў генеральнай класіфікацыі атрымала прадстаўніца Нідэрландаў Анэмік ван Улетэн, якая выступае за „Мавістар”.
Адзіная беларуска Алена Амялюсік з каманды „Каньён/СРАМ” у выніковым заліку размясцілася на 19-й пазіцыі.
„Дынама-Шыннік” пачне сезон МХЛ у Менску
„Дынама-Шыннік” першую частку чэмпіянату Моладзевай хакейнай лігі правядзе ў Менску на „Алімпік-Арэне”. Пра гэта паведамляе прэс – служба клуба. Арэна ў Бабруйску, якая павінна стаць хатняй для беларускага прадстаўніка ў МХЛ, пакуль не адпавядае патрабаванням лігі, на дапрацоўку патрабуецца час.
Фернанда Алонса будзе выступаць за „Астан Марцін” з 2023 года
Гоначнік „Альпін” Фернанда Алонса будзе выступаць за „Астан Марцін” з 2023 года. Двухразовы чэмпіён „Формулы-1” заменіць Себасцьяна Феттэля, які завершыць кар’еру пасля заканчэння сезона-2022. Пры гэтым 41-гадовы Алонса заключыў шматгадовы кантракт.
Кірыл Кірыленка перайшоў з „Тарпеда”-БелАЗа ў „Брашоў”
Паўабаронца Кірыл Кірыленка перайшоў з „Тарпеда”-БелАЗа ў „Брашоў” (Румынія, Д2). „Жодзінскі клуб атрымае кампенсацыйную выплату за пераход. Паўабаронца выступаў за „чорна-белых” з сезона 2021 года, правёўшы 41 матч у чэмпіянаце і Кубку Беларусі, кваліфікацыйным раўндзе Лігі Канферэнцый. Адзначыўся чатырма галамі і адной выніковай перадачай”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе „Тарпеда”-БелАЗа.
Федэрацыя баскетбола Францыі забараніла выклікаць у зборныя гульцоў, якія выступаюць за расейскія ці беларускія клубы
Федэрацыя баскетбола Францыі забараніла выклікаць у зборныя гульцоў, якія выступаюць за расейскія ці беларускія клубы. У дадатак да санкцый і мер, накіраваных на абмежаванне партнёрства са структурамі, звязанымі з Расеяй і Беларуссю, міжнародныя спартовыя федэрацыі, у тым ліку ФІБА, прынялі рашэнне аб выключэнні нацыянальных зборных, клубаў і расейскіх спартоўцаў з міжнародных спаборніцтваў. Французская федэрацыя баскетбола (FFBB) падтрымлівае ўсе гэтыя захады. Гэтае рашэнне таксама распаўсюджваецца на гульцоў і супрацоўнікаў, якія ўжо падпісалі кантракты з расейскім ці беларускім клубам, – гаворыцца ў заяве федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Анемік ван Улетэн выйграла жаночы „Тур дэ Франс” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.