Паводле звестак ваяводскай адміністрацыі, пасля жніўня 2020 года статус часовага знаходжання на тэрыторыі Падляшша атрымалі каля 10 тысяч беларусаў. Такія звесткі прыводзіць прэс-служба лідара НАУ Паўла Латушкі, які здзейсніў рабочую паездку ў ваяводства. Ён правёў сустрэчы з мясцовымі ўладамі.
У ходзе сустрэч былі дасягнутыя дамоўленасці аб садзейнічанні стварэнню Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аб неабходнасці стварэння ўмоў для навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах Беластока, аб дадатковай фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школах Падляшскага ваяводства.
Artykuł 10 тыс беларусаў за два гады атрымалі дазвол на жыхарства ў Падляшскім ваяводстве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.