Беларускі полк Каліноўскага, які ваюе ва Ўкраіне, заявіў, што не супрацоўнічае з фондам салідарнасьці BySol і не атрымлівае матэрыяльнай дапамогі ад яго. Заснавальнік фонду Андрэй Стрыжак у адказ запрасіў прадстаўнікоў палка «на адкрытую і сумленную размову».