Добавить новость

Baza: отдыхающий в Москве на пляже мужчина показал детям свои гениталии

В Видном отремонтируют второй этаж детской поликлиники

В Егорьевской больнице состоялось открытие Школы паллиативного пациента

SHOT: пассажирка поезда Казань — Адлер находится в крайне тяжелом состоянии



World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: усё для аднаго

Лукашэнка просіць у Пуціна яшчэ 3,5 мільярдаў даляраў. Навальнаму прысуджана прэмія імя Андрэя Сахарава. У Балгарыі зацверджана новая ўрадавая кааліцыя. Што рабіць з высокімі коштамі на энерганосьбіты? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Беларусь працуе над атрыманнем новых крэдытаў ад Расеі на фоне санкцый, якія адрэзалі яе эканоміку ад ключавых валютных крыніц», – піша амерыканскае выданне Uawire. – «Менск вядзе перамовы аб выдзяленні новага ўрадавага крэдыту, а таксама дадатковых сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, які на 90% фінансуецца Расеяй».

Выданне падкрэслівае, што агульная сума запытаных сродкаў складае 3,5 мільярды даляраў. Плануецца, што новыя расейскія крэдыты кампенсуюць страты еўрапейскіх грошай на рэфінансаванне доўгу.

«У 2022 годзе Беларусі трэба будзе пагасіць 3,3 мільярды даляраў знешніх пазык, а ў 2023 годзе — 4,7 мільярды даляраў разам з выплатай працэнтаў.

У той жа час прыток валюты ў беларускую эканоміку абвальваецца з-за санкцый. ЕЗ спыніў імпарт усіх беларускіх нафтапрадуктаў, а ЗША ўвялі меры ў дачыненні да беларускага вытворцы калійных угнаенняў «Беларуськалій», забараніўшы яго гандлёваму падраздзяленню (Беларуская калійная кампанія, БКК) ажыццяўляць даляравыя аперацыі. Акрамя таго, пяты пакет санкцый ударыў па дзярждоўгу Беларусі, цалкам зачыніўшы Лукашэнку дзверы на сусветныя рынкі капіталу. Большасць міжнародных фінансавых арганізацый адмовіліся ад супрацоўніцтва з Беларуссю», – піша амерыканскае выданне і адзначае, што такая сітуацыя цалкам тлумачыць словы Пуціна пра тое, што «стварэнне Саюзнай дзяржавы – доўгі і тонкі працэс, які патрабуе выключнай кампетэнтнасці».

«У жніўні летась Пуцін даў 1,5 мільярды даляраў Лукашэнку, рэжым якога ледзь не паваліўся пасля пратэстаў у адказ на выбары, непрызнаныя Захадам. У 2021 годзе Беларусь атрымала ад Расеі яшчэ 1 мільярд даляраў крэдытаў і адтэрмінавала пагашэнне старых запазычанасцяў», – адзначае Uawire.

***

Еўрапарламент прысудзіў Аляксею Навальнаму прэмію імя Андрэя Сахарава. Замест Навальнага, які знаходзіцца ў калоніі, узнагароду атрымала яго дачка Дар’я. У сваёй прамове яна раскрытыкавала палітычны прагматызм у дачыненні да Пуціна і Лукашэнкі. Старшыня Еўрапарламента Сасолі адзначыў мужнасць лаўрэата і запатрабаваў яго неадкладнага вызвалення. Прэмія імя Сахарава ўручаецца з 1988 года, ёю ўзнагароджваюць тых, хто ўнёс значны ўклад у барацьбу за правы чалавека.

«Сімвалічныя ўзнагароды і прыгожыя словы – гэтага замала», – лічыць гішпанская газета ABC.

«Узнагароджанне прэміяй супадае па часе з роспускам НДА «Мемарыял», заснаванай Андрэем Сахаравым у 1989 годзе і пераследуемай Крамлём, а таксама з самітам ЕЗ, на якім учора было заяўлена, што супольнасць будзе аказваць маральную падтрымку краінам, якія жывуць пад расейскай пагрозай. Акрамя аўтаматычнай, рэфлекторнай рэакцыі ў форме асуджэнняў, санкцый і скаргаў, бюракратам з Брусэлю няма чаго супрацьпаставіць адзіноце і задушліваму ціску, ва ўмовах якіх даводзіцца існаваць расейскім дэмакратам. Эфектыўнасць падобнай палітыкі раўняецца нулю, і для Пуціна, і ўжо сапраўды для дэмакратаў, якія застаюцца адзінай надзеяй на тое, што ў Расеі і краінах, якія ўваходзяць у яе сферу ўплыву, усё ж такі адбудуцца перамены», – адзначае гішпанскае выданне.

***

Балгарскі парламент зацвердзіў новы ўрад. Партыя новага прэм’ер-міністра Кірыла Пяткова «Працягваем перамены» (ПП) заяўляе пра тое, што гатова даць бой карупцыі. «Кааліцыі, якая складаецца з апазіцыйнай партыі «Ёсць такі народ» (ЕТН), сацыялістаў (БСП) і ліберальна-кансерватыўнай Дэмакратычнай Балгарыі (ДБ), давядзецца закатаць рукавы», – адзначае прэса.

«Пасля працяглага перыяду кіравання Бойкі Барысава справа можа пайсці толькі ў гару», – з непрыхаваным аптымізмам піша балгарскае выданне e-vestnik.

«Мы перажылі дванаццаць гадоў, цягам якіх ва ўладзе знаходзіўся ганебны чалавек. Мы перажылі часы беззаконня, наплявацельства на асновы прававой дзяржавы і наўмыснага паслаблення дзяржаўных інстытутаў. Мы перажылі перыяд культурнага і духоўнага генацыду і не пакладаючы рук супраціўляліся гвалту над свабодай слова. Мы вытрымалі здзекі бандытаў, мярзотнікаў і іх лёкаяў. Цяпер наша шматгадовая ўпартая барацьба нарэшце ўзнагароджана, але шкода, нанесеная краіне ў выніку кіравання партыі Барысава «Герб», якая прайграла выбары, нікуды не падзелася. Барацьба за прававую дзяржаву толькі пачалася», – падкрэслівае балгарскае выданне.

***

Рост цэн на энерганосьбіты, які адзначаецца ў Еўропе на працягу апошніх месяцаў, абумоўлены цэлым шэрагам фактараў, якімі з’яўляюцца: гандаль эмісійнымі квотамі, вывад з эксплуатацыі атамных электрастанцый, канфлікт з Расеяй і звязанае з ім павышэнне цэн на расейскі газ. Еўракамісія мае намер дазволіць сумесную закупку прыроднага газу. Еўрапейская прэса разважае аб тым, якія яшчэ меры неабходна прыняць.

Перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін Еўразвязу міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што калегам давядзецца яшчэ шмат чаму навучыцца ў энергетычнай сферы, паколькі энергетыка і знешняя палітыка шчыльна звязаныя паміжсобку. Прынамсі шведская газета Expressen піша:

«Лепш позна, чым ніколі, хочацца сказаць наконт усведамлення гэтага факту. Іншыя ўжо даўно гэта ўсвядомілі. Менавіта таму мы перасцерагалі нямецкі бок ад неразважлівага згортвання працы атамных электрастанцый, якое вядзе да гэтай нездаровай залежнасці ад расейскага газу. А ў вачах сацыял-дэмакратаў і Зялёных, якія запраўляюць ва ўрадзе Швецыі, абраны Нямеччынай курс на пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі быў узорам для пераймання. Яны не жадалі бачыць узаемасувязі паміж атамнай энергетыкай і захаваннем знешнепалітычнай аўтаноміі Еўропы».

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Охота началась: россиянки бегают по клиникам в поисках биоматериала Дурова

Прогноз экспертов: молний в Москве станет втрое больше к 2050 году

В России снимут комедию по рассказу «Маша и медведь» с 14-летней звездой «Мажора»

В Европе сообщили о подготовке крупного обмена заключенными между Россией и США

Музыкальные новости

Балет «Лебединое озеро» в Михайловском театре

Сбер подарил Пскову умный фонтан

Чемпионат и Первенство России по водно-моторному спорту пройдут в Кинешме с 1 по 5 августа

«Пятёрочка» собрала на 50% больше средств для лечения тяжелобольных детей в 1 полугодии

Новости России

Чем заняться в Москве, Петербурге и Нижнем Новгороде 1–7 августа: неделя со «Снобом»

Производство деревянной тары на заказ

МИД Эстонии осудил решение Венгрии допустить жителей России в Шенген

Можно ли сушить волосы в полотенце, рассказал врач-дерматолог

Экология в России и мире

Обложка песни. Обложки альбомов песен. Сделать обложку для песни.

Добавь в свой стиль красоту и элегантность: примеры образов

Традиционные чаепития и круизы в закат от Banyan Tree Vabbinfaru

Врач-офтальмолог, заведующий рефракционным отделением клиники микрохирургии глаза АйМед, офтальмохирург Кирилл Светлаков: что такое цифровая гигиена и как ей следовать

Спорт в России и мире

Мирра Андреева после победы в Румынии поднялась на девять мест в рейтинге WTA

Финалистка Уимблдона Паолини не смогла выйти в четвертьфинал Олимпиады-2024

Даниил Медведев сыграет в 1/8 финала Олимпиады-2024 в Париже

Карлос Алькарас и Рафаэль Надаль выиграли первый матч на Олимпиаде в Париже

Moscow.media

Русская Россия.

Ладога... Лето...

В ромашках.

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: С 1 августа Соцфонд увеличит страховые пенсии россиян











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Аналитик Апрелев рассказал о причинах роста цен на земельные участки в Подмосковье

К «Академии инноваторов» после перезапуска присоединились 18,5 тысяч человек

СБ ООН объявил экстренное заседание в связи с убийством главы политбюро ХАМАС

Певица Анна Плетнева: Люди встречают свою судьбу и женятся под мои песни